ПІФАГО́РАВЫ ЛІ́КІ,
тройкі такіх натуральных лікаў, што трохвугольнік, даўжыні старон якога прапарцыянальныя (ці роўныя) гэтым лікам, з’яўляецца прамавугольным. Па тэарэме, адваротнай Піфагора тэарэме, для гэтага дастаткова, каб яны задавальнялі дыяфантава ўраўненне x2 + y2 = z2;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)